16.10.24
Осеннее развлечение "Запрашаем на кірмаш"

З мэтай далучэння дзяцей да духоўных каштоўнасцяў беларускага народа на падставе ўдзела ў нацыянальных гульнях і традыцыйных святах, развіцця нацыянальнаяй самасвядомасці ў дзцячым садку прайшла восеньская забава «Запрашаем на кірмаш!».

Кірмаш – гэта свята, цудоўнае свята!
У ім прыгажосці і працы багата.
Тут цацкі, ласункі, прысмакі гатовы
Вы іх сустрэнеце абавязкова.

Актыўнымі ўдзельнікамі свята сталі выхаванцы старшай групы № 7. Дзеці сустракалі гасцей Гаспадара і Гаспадыню, якія ехалі на кірмаш. Вадзілі хараводы, пелі песні, расказвалі вершы на роднай мове. Асаблівы настрой усім гасцям падаравалі музычныя кампазіцыі “Бацькава булка”, "Сланечнік”, “Матухна-зямля”.
Музычная зала была напоўнена, цяплынёй і добразычлівай атмасферай. 

Больш здымкаў можна паглядзець у  нашам фотаальбоме "Запрашаем на кірмаш"