Напярэдадні "Міжнароднага дня роднай мовы", які адзначаецца 21 лютага, выхаванцы старэйшай групы № 9 наведалі выставу вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Дзеці разглядзелі прадметы побыту і культуры беларусаў. Даведаліся пра рамёствы, характэрныя для беларусаў. Чыталі вершы, казкі і апавяданні на роднай мове.
