21.02.2024
21 февраля отмечается Международный день родного языка

Ежегодно 21 февраля отмечается Международный день родного языка.Цель праздника – содействие языковому и культурному разнообразию, защите исчезающих языков.
     Родная мова з’яўляецца важным сродкам для развіцця грамадства, значным сродкам засваення дзецьмі культуры свайго народа, фарміравання пачуцця нацыянальнай годнасці, дапамагае захаваць традыцыі, абрады, і гісторыю пакаленняў.

     Вывучанню роднай мовы у дашкольнай установе надаецца многа ўвагі. Праводзяцца заняткі, нерегламентаваныя віды дзейнасці, гульні, забавы. Сёння ў дзень роднай мовы у дашкольнай установе прайшлі гутаркі пра родную мову, дзецям чыталі вершы і казкі на роднай мове, запланаваны беларускія гульні.

    Сам час патрабуе звярнуцца да сваіх вытокаў, далучаць дзяцей да беларускай нацыянальнай культуры, паглыбляць знаемства з родным краем, беларускімі традыцыямі, фальклорам, прывіваць пачуцце грамадскасці, любоў да Радзімы.