21.02.2025
21 лютага адзначаюць "Дзень роднай мовы"

21 лютага  адзначаецца Дзень роднай мовы. I ў нашым дзіцячым садзе гэты дзень не пакінулі без увагі. Ва ўсіх групах прайшлі гульні, вiктарыны, забаўлянкi на беларускай мове.

Выхаванцы старэйшай групы № 7 адправіліся ў «Падарожжа ў бібліятэку».  Дзеці чыталі кнігі на роднай мове, разглядалі малюнкі, адказвалi на пытанні, расказвалі змест прачытанага твора.